31 октября 2024

У гаспадарцы Добрушскага раёна «Калінінскі» завяршаюць сяўбу трыцікале

…Адзін з участкаў, што ў гас­падарцы вырашылі адвесці пад гібрыд жыта і пшаніцы, знаходзіцца на стыку з полем кукурузы. Кабіну трактара заўважаем не з першага позірку, такая яна высокая.

– Сцябліны сёлета выраслі высачэзныя, ураджай зерня нядрэнны, але ёсць і складанасці, – паясняе механізатар Рыгор Тур. – Летняя засуха прывяла да таго, што царыца палёў паспела яшчэ ў верасні. Калі такое было!Словы вопытнага работніка пацвярджае і галоўны аграном «Калінінскага» Даніла Рудзянок. Спецыяліст гаворыць, што гэты сельгассезон стане для работнікаў гаспадаркі важным вопытам.– Зараз, калі палявыя работы ў 2024-м выходзяць на фінішную прамую, пачынаеш аналізаваць зробленае і намячаць стратэгію дзеянняў на наступны год, – удакладняе суразмоўнік. – Ужо бачна, што надвор’е ў раёне зменьваецца на больш цёплае і сухое. Будзем падладжвацца, бо галоўная наша мэта не мяняецца.З восеньскай сяўбой пераростаўцы не марудзілі. За верасень – кастрычнік свае плошчы занялі азімыя зерневыя. Найбольшы клін адвялі пад пшаніцу – 823 гектара. Немалы ўраджай чакаюць і ад рапсу. Яго засеялі на 600 гектарах.– Апошнімі днямі ў бункерах сеялкі Рыгора Тура – трыцікале, – гаворыць галоўны аграном. – Яшчэ літаральна некалькі выхадаў на палеткі і можна бу­дзе сказаць, што мы адсеяліся. Дарэчы, насенне напалову сваё, сорту «гранада». Эліту ж бралі ў «Агракамбінаце Сноў», што ў Нясвіжскім раёне. Не першы раз купляем зерне іх вытворчасці і цалкам задаволены яго якасцю, а таксама рэзультатам падчас жніва....Механізатар саскоквае з лесвіцы трактара шпарка, на пытанні журналістаў таксама стараецца адказваць хутка.– Куды ж вы спяшаецеся? Уборачная даўно завяршылася, – цікавімся ў аграрыя.Мужчына пасміхаецца і гаворыць, што зараз такі час, калі трэба працаваць на перспектыву. І мы верым чалавеку, які не раз і не два станавіўся пераможцам раённых і абласных «Дажынак».Бункеры сеялкі – «пад завязку». З гэтым дапамагае яго сённяшні напарнік Уладзімір Дорашаў. Кажа, за раз прывозіць да 5 тон зерня, на паўтары засыпкі хапае.На гадзінніку – палова дванаццатай, а мужчыны на абедзенны перапынак не спяшаюцца. Некалі губляць час, таму пажыўны гарачы комплекс чакае іх проста ў полі. Гаспадарка паклапацілася.

– Танна і смачна! – пераканаўча зазначаюць работнікі «Калінінскага». – А пасля ўключыш любімую хвалю – і за руль. Работа ў нас такая – раён карміць.

Источник: vdobrushe.by