Ад гэтым «ДК» расказаў старшыня раённага аб'яднання Станіслаў Гаршуноў.
– Наша мэта – дапамагчы сабраць да новага навучальнага года дзяцей работнікаў добрушскіх арганізацый і прадпрыемстваў, – кажа суразмоўнік. – Пункт аб аказанні такой матэрыяльнай дапамогі мы раім прапісваць у калектыўных дагаварах, як, напрыклад, у фарфарыстаў і медыкаў.
Асаблівую ўвагу прафкамы звернуць на шматдзетныя сем'і, тыя, дзе выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Таксама прафсаюзы паклапацяцца пра няпоўныя і малазабяспечаныя сем'і, удакладняе Станіслаў Гаршуноў.
Чакаецца, што партфелі з усім неабходным калектывы раёна прэзентуюць рабятам ужо праз некалькі тыдняў, у разгар падрыхтоўкі да 1 верасня.
Акцыя працягнецца да канца жніўня. Тады ж маленькіх дабрушан чакае сюрпрыз ад прафсаюзаў раёна.
Источник: vdobrushe