10 января 2024

Добрушане получили грант Президента на создание образовательного Интернет-телевидения

Як значыцца ў Распараджэнні, штомесячны грант у памеры 41 базавай велічыні прадастаўлены для рэалізацыі маладзёжнага праекта, які мае найбольшае значэнне для рэалізацыі дзяржаўных праграм і важных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Атрымальнікам гранта названа дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандра Шпакава.

– Гэта не толькі мая заслуга, – прызнаецца Аляксандра. – Распрацоўка праекта – сумесная работа з начальнікам і галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аленай Раздуевай і Кацярынай Радчанка. Мы разам выбіралі напрамак дзейнасці, распрацоўвалі дакументацыю, займаліся дызайнам праекта.

Па словах Алены Раздуевай, падчас распрацоўкі праекта паступіла шмат маладзёжных прапаноў. Напрамак на Інтэрнэт выбралі невыпадкова.

– Пераважная большасць моладзі атрымлівае інфармацыю з Сусветнай павуціны, – тлумачыць яна. – Вырашылі стварыць тэлеканалы на пляцоўках Ютуб і Цікток і з дапамогай тэматычных ролікаў даступна расказваць аб складаным: якую карысць нясуць змены ў заканадаўстве, укараненне новых формаў і метадаў работы, прымяненне сучасных тэхналогій. Такім шляхам плануем прыцягнуць моладзь да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і выпрацаваць у гэтай аўдыторыі ­разуменне важнасці падтрымкі сучасных палітычных працэсаў.

– Зараз ствараем групу з раённай моладзі, – дзеліцца каардынатар праекта Аляксандра Шпакава. – У яе ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх галін народнай гаспадаркі. Хто, як не маладыя спецыялісты сельскай гаспадаркі, адукацыі, прамысловасці, сацыяльнай сферы, лепш раскажуць аб сваёй рабоце на даступнай для сучаснай моладзі мове?

vdobrushe.by