Цэнтр размешчаны па адрасе: вул. Фрунзэ, д. 5, г. Добруш, Гомельская вобл., 247050
тэл./факс 8 (02333) 5-86-67
РЭЖЫМ РАБОТЫ:
ШТОДНЯ З 8.30 ДА 17.30
ПЕРАПЫНАК З 13.00 ДА 14.00
ВЫХАДНЫЯ ДНІ: СУБОТА, НЯДЗЕЛЯ
АДМІНІСТРАТЫЎНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ:
СЕРАДА З 8.00 ДА 20.00
У Цэнтры працуе «Гарачая л інія » даведачна - інфармацыйнага характару.
Асноўныя напрамкі дзейнасці Цэнтра: арганізацыя сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у формах напаўстацыянарнага, нестацыянарнага, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнага абслугоўвання на даму і ў замяшчаючай сям'і, а таксама садзейнічанне актывізацыі ўласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе, ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельству ў дачыненні да паўналетніх асоб, якія прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі.
Дырэктар Алейнікава Алена Рыгораўнакаб. № 2, тэл. 8 (02333)5-86-60
Намеснік дырэктара Канавалава Таццяна Віктараўна каб. № 1, тэл. 8 (02333)5-86-65
Аддзяленне першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання
Загадчык аддзялення Пінчукова Алена Аляксандраўна
каб. № 6, тэл. 8 (02333)5-86-61
Асноўныя напрамкі работы аддзялення:
- выяўленне пражываючых у зоне абслугоўвання грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- першасны прыём, выяўленне наяўных у грамадзян (сем'яў) патрэб у сацыяльных паслугах, накіраванне іх у адпаведныя структурныя падраздзяленні Цэнтра;
- аказанне кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і іншых сацыяльных паслуг згодна з пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 г. № 1218 (далей – Пералік);
- праца са зваротамі грамадзян;
- абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў пражывання грамадзян (сем'яў), правядзенне планавых абследаванняў асобных катэгорый сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян (сем'яў);
- арганізацыя работы тэлефона "Гарачая лінія";
- прыём і падрыхтоўка дакументаў для разгляду на камісіі па аказанні малазабяспечаным грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе:
- штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог;
- забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму
Загадчык аддзялення Шаладонова Тамара Іванаўна каб. № 4, тэл. 8 (02333)5-86-62
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення:
- аказанне грамадзянам на даму сацыяльна-бытавых паслуг з улікам узроўню зніжэння здольнасці да самаабслугоўвання і руху, якая вызначаецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя;
- аказанне паўналетнім непрацаздольным грамадзянам сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчаючай сям'і;
- аказанне сацыяльных паслуг на падставе дагавораў пажыццёвага утрымання;
- прадастаўленне грамадзянам, якія страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння , паслуг памочніка па догляду , дзённага нагляду;
- прадастаўленне паслуг пагадзіннага дагляду за малалетнімі дзецьмі (да 3 гадоў) і дзецьмі-інвалідамі (паслугі няні) – для сем'яў, у якіх нарадзілася двое і больш дзяцей адначасова, і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;
- навучанне асоб, якія ажыццяўляюць догляд за непрацаздольнымі грамадзянамі, навыкам догляду;
- афармлення дакументаў у сацыяльныя пансіянаты.
Аддзяленне комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі
Выконваючы абавязкі загадчыка аддзялення Раздуева Таццяна Аляксандраўна
каб. № 5, тэл. 8 (02333)5-86-63
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення:
- садзейнічанне ў сацыяльнай адаптацыі грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, са складаннем індывідуальнага плана мерапрыемстваў па выхадзе з цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- аказанне сацыяльна-псіхалагічных паслуг;
- прадастаўленне часовага прытулку ахвярам гандлю людзьмі, асобам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, тэрарыстычных актаў, тэхнагенных катастроф і стыхійных бедстваў, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
- суправаджэнне асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, уключаючы складанне плана патранатнага суправаджэння грамадзяніна (сям'і);
- аказанне сацыяльных паслуг, дапамогі грамадзянам (сем'ям), дзеці якіх прызнаныя знаходзя чы міся ў сацыяльна небяспечным становішчы , якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне на падставе мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія прывялі да стварэнне неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі;
- суправаджэнне і аказанне сацыяльнай падтрымкі грамадзянам, якія пакутуюць залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў, вызваленым з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы;
- забеспячэнне грамадзян (сем'яў), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, бязвыплатнай спонсарскай дапамогай у натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогай, дапамогай (ахвяраваннямі), атрыманай ад фізічных асоб;
- правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы, культурна-масавых мерапрыемстваў;
- фарміраванне і забеспячэнне дзейнасці гурткоў, клубаў па інтарэсах;
- падрыхтоўка адміністрацыйных рашэнняў і кансультаванне па пытаннях атрымання сямейнага капіталу, выдачы пасведчання (дубліката пасведчання) шматдзетнай сям'і;
- прыём і падрыхтоўка дакументаў для разгляду на камісіі па аказанні малазабяспечаным грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў.
Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў
Загадчык аддзялення Пахомава Наталля Віктараўна
каб. №8, № 11, тэл. 8 (02333)5-86-64
Асноўныя напрамкі работы аддзялення:
- выяўленне і дыферэнцыраваны ўлік інвалідаў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі;
- комплексная ацэнка патрэбнасці інвалідаў у сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі;
- забеспячэнне дзённага знаходжання інвалідаў;
- распрацоўка індывідуальных планаў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў на падставе праграмы, падбор неабходнага пераліку і аб'ёму сацыяльных паслуг, іншых відаў сацыяльнай рэабілітацыі, аб і л і тац ыі , удзел у ацэнцы іх выніковасці;
- развіццё здольнасцяў, інтарэсаў і працоўных навыкаў у інвалідаў, якія забяспечваюць рэалізацыю іх патэнцыйных працоўных магчымасцяў;
- уцягванне інвалідаў з улікам наяўных магчымасцяў у розныя формы грамадскага жыцця, у творчую дзейнасць, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы;
- правядзенне заняткаў з інвалідамі, у тым ліку дома, у рамках работы гурткоў па інтарэсах;
- садзейнічанне інвалідам у аднаўленні навыкаў да самаабслугоўвання і ў падрыхтоўцы да самастойнага жыцця;
- забеспячэнне інвалідаў паслугамі персанальнага асістэнта;
- выдзяленне грамадзянам тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў часовае карыстанне (пры іх наяўнасці) праз пункт пракату тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;
- аказанне дапамогі ў забеспячэнні тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, уключанымі ў Дзяржаўны рэестр (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі;
- ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да паўналетніх асоб, якія прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, у адпаведнасці з Палажэннем аб органах апекі і папячыцельства, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1999 г. № 1676.
У аддзяленні працуюць рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні:
- «Майстар» (выраб паліграфічнай прадукцыі: паштоўкі, канверты, нататнікі, календары, і інш.);
- «Рукадзельніца» (навучанне ручному шыццю, працы на швейнай машыне, у розных тэхніках вышыўкі і г. д.);
- «Квітнеючы астравок» (развіццё практычных уменняў і навыкаў па вырошчванні раслін)»
- «Прынт руліць» (навучанне рабоце з сублімацыйным прынтарам, термапрэсам, выраб сувенірнай прадукцыі);
- «Свет 3 D » (навучанне навыкам работы на 3 D -прынтары, выраб сувенірнай прадукцыі).
У аддзяленні працуюць гурткі па інтарэсах:
- «Шэф-кухар» (навучанне навыкам прыгатавання ежы, карыстанне сталовымі прыборамі, бытавой тэхнікай і г. д.);
- «Пралеска» (развіццё і ўдасканаленне творчых, тэатральных і выканальніцкіх здольнасцяў, падрыхтоўка да ўдзелу ў сацыяльна-культурных мерапрыемствах);
- «Эўрыка» (навучанне кампутарнай грамаце);
- «Вясёлка» (выраб сувенірнай прадукцыі ў розных тэхніках);
- «Эдэльвейс» (арганізацыя экскурсій, наведванне музеяў, тэатраў, бібліятэк і г. д.);
- «Жывое слова» (развіццё мовы, кругагляду, эмацыянальнай сферы, вобразнага мыслення праз чытанне літаратуры розных жанраў);
- «Свет анлайн» (правядзенне анлайн-экскурсій, прагляд тэматычных цыклаў перадач з наступным дыскантаваннем);
- «Арыенцір» (адаптацыя інвалідаў у соцыуме, развіццё навыкаў паводзін, зносін у грамадскіх месцах);
- «Энтузіясты» ў форме сацыяльнага абслугоўвання на даму (развіццё творчых здольнасцяў, арганізацыя вольнага часу і зносін, падтрыманне фізічнай актыўнасці і здароўя);
- «Музычная скрыначка» (заняткі па вакале, развіццё і ўдасканаленне выканальніцкіх здольнасцяў, падрыхтоўка да ўдзелу ў розных мерапрыемствах).
Па жаданні грамадзян заняткі ў клубах па інтарэсах праводзяцца дыстанцыйна пры дапамозе бясплатнага праграмнага забеспячэння Skype , Viber .
Для грамадзян пажылога ўзросту ў Цэнтры працуюць клубы і гурткі па інтарэсах:
У аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі:
клуб «Жыццёвыя мудрасці» для абмену жыццёвым вопытам (апошняя серада месяца з 16.00 да 17.00);
клуб «Івушкі» для аматараў народнай песні (кожны чацвер месяца 15.30 да 16.30);
клуб «Псіхалогія для жыцця» для павышэння ўзроўню псіхалагічнай культуры (другая серада месяца з 15.00 да 16.00);
гурток «У нагу з часам» навучанне кампутарнай грамаце (па індывідуальнаму графіку);
У аддзяленн і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў:
клуб «Гуляць могуць усе» для для аматараў тэатральнага мастацтва (трэ ці чацвер месяца з 14.30 да 15.30 ) ;
клуб «Рукадзельніца » для аматараў рукадзелля (чацверты чацвер м есяца з 14.30 да 15.30) ;
клуб «Мазгавы штурм» для рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу і сацыялізацыі грамадзян (чацвёртая пятніца месяца з 15.00 да 16.00).
У аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму:
гурток вакалатэрапіі "Лячэбная сіла голасу" для інвалідаў 1 і 2 груп у форме сацыяльнага абслугоўвання на даму (па індывідуальнаму графіку).
У аддзяленні першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання:
клуб «У садзе ў агародзе» для абмену досведам, а таксама пасадкавымі матэрыяламі і насеннем паміж садоўнікамі – аматарамі (першая серада месяца з 15.00- да 16.00).
Па жаданні грамадзян заняткі ў клубах па інтарэсах праводзяцца дыстанцыйна пры дапамозе бясплатнага праграмнага забеспячэння Skype , Viber .
Лагін Skype : ТЦСОН Добруш