Апісанне дзейнасці
Узначальвае райвыканкам і кіруе яго працай, кіруе грамадзянскай абаронай на тэрыторыі Добрушскага раёна, ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй планавання і забеспячэннем выканання мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне.
Пытанні:
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, фінансаў;
узаемадзеяння з Гомельскім абласным выканаўчым камітэтым, Гомельскім абласным саветам дэпутатаў, Добрушскім раённым Саветам дэпутатаў, судом Добрушскага раёна, пракуратурай Добрушскага раёна, ваенным камісарыятам Добрушскага і Веткаўскага районаў, Добрушскім раённым аддзелам Следчага камітэта рэспублікі Беларусь.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
юрыдычны аддзел райвыканкама;
фінансавы аддзел райвыканкама;
аддзел унутраных спраў райвыканкама;
галоўны бухгалтар райвыканкама;
вядучы бухгалтар райвыканкама;
галоўны спецыяліст райвыканкама, на якога ўскладзены пытанні абароны дзяржаўных сакрэтаў.
Стварае пастаянныя і часовыя камісіі райвыканкама, вызначае іх паўнамоцтвы, каардынуе працу, узначальвае камісіі па напраўленню дзейнасці.
На час знаходжання старшыні райвыканкама у адпачынку, а таксама адсутнасці яго на працы па іншых прычынах выкананне абавязкаў ускладаецца на першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а ў выпадку адсутнасці першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі, або іншая службовая асоба райвыканкама.

Архіпенка Алег Леанідавіч
Першы намеснік старшыні-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама
вул. князя Паскевіча, 9
Апісанне дзейнасці
Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, насенняводства, рыбаводства і вядзення рыбагаспадарчай дзейнасці, пчалярства, меліярацыі, хімізацыі, каардынацыі работ падпарадкаваных структурных падраздзяленняў па рашэнні задач цыфравой трансфармацыі эканомікі, каардынацыі і кантролю за ажыццяўленнем мерапрыемстваў па мадэрнізацыі ў адпаведных галінах, узаемадзеяння з Добрушскай раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Непасрэдна падпарадкоўваецца ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Пытанні:
адкрытага акцыянернага таварыства «Калінінскі»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Уцеўскае»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная Буда»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Завідаўскае»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Добрушскі райаграсэрвіс»;
камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Агракамбінат «Новы шлях»;
камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Крупец»;
камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Абарона»;
камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Баршчоўскі»;
камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Кузьмінічы»;
сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Церахоўка-Агра»;
унітарнага прадпрыемства па аграхімічным абслугоўванні «Церахоўскі аграхімік»;
установы «Добрушская раённая ветэрынарная станцыя»;
дзяржаўнай установы «Добрушская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін»;
Добрушскага філіяла рэспубліканскага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Гомельгасплемпрадпрыемства»;
камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Добрушскае ПМС»;
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельская абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі сельскай гаспадаркі»;
Добрушскага дапаможнага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства «Мілкавіта»;
сялянскіх (фермерскіх) і асабістых падсобных гаспадарак, размешчаных на тэрыторыі Добрушскага раёна.
Па накіраванні дзейнасці ўзначальвае і каардынуе работу пастаянных і часовых камісій райвыканкама, створаных у адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама або рашэннямі райвыканкама.
На час знаходжання першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў водпуску, а таксама адсутнасці яго на рабоце па іншых прычынах выкананне абавязкаў ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі, або іншая службовая асоба райвыканкама, што вызначаецца распараджэннем. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на першага намесніка начальніка ўпраўлення - начальніка аддзела раслінаводства, механізацыі і па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Апісанне дзейнасці
Пытанні эканомікі і эканамічнай рэформы, знешнеэканамічнай і банкаўскай дзейнасці, падатковай і фінансавай палітыкі, паліўна-энергетычнага комплексу, энергазберажэння, заработнай платы, статыстычнага аналізу, цэнаўтварэння, развіцця прамысловасці (у тым ліку мясцовай), спажывецкіх тавараў, інвестыцыйнай дзейнасці, навукі, інавацыйнай дзейнасці, кантролю за выкананнем сацыяльных стандартаў, эфектыўнага выкарыстання сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), транспарту і камунікацый, сувязі і інфарматызацыі, паслуг насельніцтву, спажывецкай кааперацыі, рэкламнай дзейнасці, зацвярджэння пашпартоў сродкаў вонкавай рэкламы, падпісання дагавораў на размяшчэнне і распаўсюджванне вонкавай рэкламы, каардынацыі і кантролю за ажыццяўленнем мерапрыемстваў па мадэрнізацыі ў адпаведных галінах эканомікі, агульнай каардынацыі падрыхтоўцы і мабілізацыі, а таксама арганізацыі работы, звязанай з вырашэннем задач у сферы ваеннай бяспекі.
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Непасрэдна падпарадкоўваецца аддзел эканомікі райвыканкама.
Аператыўныя пытанні фінансавага аддзела райвыканкама.
Пытанні:
аддзела статыстыкі Добрушскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці;
упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Добрушскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навабеліцкім раёне г.Гомеля;
Добрушскага раённага спажывецкага таварыства;
філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларускія шпалеры»;
аддзел па аказанні страхавых паслуг па Веткаўскім і Добрушскім раёнах прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Гомельскім раёне;
Цэнтра банкаўскіх паслуг № 312 у г.Добрушы Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк»;
Цэнтра банкаўскіх паслуг № 309 філіяла № 300 Гомельскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «ААБ «Беларусбанк»;
філіяла «Гомельскі горна-абагачальны камбінат» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельшкло»;
адкрытага акцыянернага таварыства «Добрушскі камбінат бытавога абслугоўвання»;
закрытага акцыянернага таварыства «Добрушскі фарфоравы завод»;
філіяла Добрушскага хлебазавода адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельхлебпрам»;
вытворчага ўчастка г.Добруш філіяла «Аўтобусны парк № 6» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс»;
Добрушскага ўчастка электрасувязі Гомельскага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»;
Добрушскага ўчастка паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белпошта»;
садоўніцкіх таварыстваў.
Пытанні ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі прадпрымальнікаў.
Па накіраванні дзейнасці ўзначальвае і каардынуе работу пастаянных і часовых камісій райвыканкама, створаных у адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама або рашэннямі райвыканкама.
На час знаходжання намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі ў водпуску, а таксама адсутнасці яго на працы па іншых прычынах выкананне абавязкаў ускладаецца на першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, або іншую службовую асобу райвыканкама, якое вызначаецца распараджэннем.
Апісанне дзейнасці
Пытанні развіцця будаўнічага комплексу, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зямельных адносін, лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, будаўніцтва рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог, надзвычайных сітуацый, абароны насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (акрамя сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастроф на Чарнобыльскай АЭС), размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў, памежнай палітыкі, тэрытарыяльнай абароны, прыдарожнага сэрвісу (акрамя пытанняў у частцы гандлю і грамадскага харчавання), кантролю за станам і зместам аўтамабільных дарог, парадкам у палосах адводу і прыдарожных палосах, сувязі і інфарматызацыі, каардынацыі і кантролю за ажыццяўленнем мерапрыемстваў па мадэрнізацыі ў адпаведных галінах, каардынацыі работ падпарадкаваных структур-ных падраздзяленняў па рашэнні задач лічбавай трансфармацыі эканомікі.
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;
аддзел землеўпарадкавання райвыканкама;
Пытанні:
ПМК-5 адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі аб'яднаны будаўнічы трэст»;
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Добрушскі камунальнік»;
Добрушскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
філіяла Добрушскага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 150 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»;
камунальнага праектна-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Архітэктура-Добруш»;
Добрушскага раёна газазабеспячэння філіяла «Гомельскае вытворчае ўпраўленне» рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз»;
Добрушскага вытворчага ўчастка Гомельскага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
Добрушскага раёна электрычных сетак філіяла «Гомельскія электрычныя сеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга»;
Добрушскай раённай энергагазінспекцыі філіяла Госэнерганадзор па Гомельскай вобласці Гомельскага міжраённага аддзялення дзяржаўнай установы «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд»;
Добрушскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Добрушскага бюро Гомельскага міжгарадскога філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»;
установы «Добрушская раённая арганізацыйная структура» рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
Добрушскага, Шабрынскага, Церахоўскага лясніцтваў дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Гомельскі вопытны лясгас»;
станцыі Добруш Міністэрства шляхоў зносін беларускай жалезнай дарогі;
станцыі Церахоўка Міністэрства шляхоў зносін беларускай жалезнай дарогі;
Добрушскай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае грамадства ратавання на водах» (АСВОД);
рэалізацыі праграмы ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, узаемадзеяння з банкамі, якія фінансуюць будаўніцтва і праграму ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Па накіраванні дзейнасці ўзначальвае і каардынуе работу пастаянных і часовых камісій райвыканкама, створаных у адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама або рашэннямі райвыканкама.
На час знаходжання намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў водпуску, а таксама адсутнасці яго на працы па іншых прычынах выкананне абавязкаў ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні ідэалогіі і сацыяльнай сферы, або іншая службовая асоба райвыканкама райвыканкама.
Апісанне дзейнасці
Пытанні сацыяльнай палітыкі, ідэалагічнай працы, аховы здароўя, фармацыі, адукацыі, у тым ліку вышэйшай, культуры, спорту і турызму, занятасці, працы і заработнай платы, аховы працы, сродкаў масавай інфармацыі, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, міграцыі, мабілізацыйнай працы і абароны (у частцы памежнай палітыкі, узаемадзеяння законнасці, органамі ваеннага кіравання), аздараўлення насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі адпаведных галінах, каардынацыі работ падпарадкаваных структурных падраздзяленняў па рашэнні задач лічбавай трансфармацыі эканомікі.
Адказвае за забеспячэнне своечасовай і поўнай выплаты заработнай платы работнікам арганізацый курыруемых галін.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама;
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама;
аддзел культуры райвыканкама;
аддзел адукацыі райвыканкама;
сектар спорту і турызму райвыканкама.
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
Аператыўныя пытанні аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
Пытанні:
установы «Рэдакцыя газеты «Добрушскі край»;
Добрушскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
прадстаўніцтва «Гомельскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва»;
дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
«Цэнтральная аптэка № 20 «Гомельскага унітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы Палац культуры»;
установы «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»;
установы адукацыі «Добрушскі дзяржаўны політэхнічны каледж»;
дзяржаўнай установы «Добрушская раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа»;
дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай»;
ваеннага камісарыята Добрушскага і Веткаўскага раёнаў;
ўстановы аховы здароўя «Добрушская цэнтральная раённая бальніца»;
установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Добрушскага раёна»;
Добрушскага ўчастка Гомельскага філіяла Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белсаюздрук»;
дзяржаўная ўстанова «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Добрушскага раёна».
Пытанні ўзаемадзеяння з арганізацыйнымі структурамі грамадскіх аб'яднанняў, размешчаных на тэрыторыі раёна.
Па накіраванні дзейнасці ўзначальвае і каардынуе работу пастаянных і часовых камісій райвыканкама, створаных у адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама або рашэннямі райвыканкама.
На час знаходжання намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні ідэалогіі і сацыяльнай сферы ў водпуску, а таксама адсутнасці яго на рабоце па іншых прычынах выкананне абавязкаў ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні ідэалогіі і сацыяльнай сферы, на намесніка старшыні райвыканкама або курыруючага асоба райвыканкама, якая вызначаецца распараджэннем старшыні райвыканкама.
Апісанне дзейнасці
Пытанні арганізацыі падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў райвыканкама, кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў, даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў аблвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні аблвыканкама, рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама і Добрушскага раённага Савета дэпутатаў, захавання ўнутранага распарадку работы райвыканкама, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, укаранення заяўнага прынцыпу «адно акно» дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі на тэрыторыі раёна, прававога забеспячэння дзейнасці райвыканкама падпарадкаваных структурных падраздзяленняў па рашэнні задач лічбавай трансфармацыі эканомікі.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
аддзел запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
вядучы інжынер-праграміст райвыканкама;
работнікі, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне райвыканкама.
Аператыўныя пытанні:
юрыдычнага аддзела райвыканкама;
аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
якія датычацца дзейнасці галоўнага спецыяліста райвыканкама, на якога ўскладзены пытанні зашыты дзяржаўных сакрэтаў;
якія датычацца дзейнасці галоўнага бухгалтара і вядучага бухгалтара райвыканкама.
Пытанні дзяржаўнай установы «Добрушскі раённы архіў».
Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю службы «адно акно».
Па накіраванні дзейнасці ўзначальвае і каардынуе работу пастаянных і часовых камісій райвыканкама, створаных у адпаведнасці з распараджэннямі старшыні райвыканкама або рашэннямі райвыканкама.
На час знаходжання кіраўніка спраў райвыканкама ў водпуску, а таксама адсутнасці яго на рабоце па іншых прычынах выкананне абавязкаў ускладаецца на намесніка старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі, або іншая службовая асоба райвыканкама, якая вызначаецца распараджэннем старшыні райвыканкама.