16 Кастрычнік 2024

Ігар Сергяенка ўсклаў кветкі да мемарыяла "Ала" ў Светлагорскім раёне

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Гомельскай вобласці, кіраўніцтва аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў 15 кастрычніка ўсклалі вянкі і кветкі на мемарыяльным комплексе на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.