08 Май 2025

Выключыць засуху навуковым шляхам: абвадненне тэрыторый сельгасугоддзяў абмеркавалі ў аблвыканкаме

Пытанне мадэрнізацыі меліярацыйных сістэм вакол Днепра-Брагінскага і Светлагорскага вадасховішчаў абмеркавалі на нарадзе на чале са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко.

Удзел у пасяджэнні прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Го-мельскай вобласці Руслан Пархамовіч.

Зараз рыхтуецца перадпраектная дакументацыя. Для рэалізацыі праекта правядуць абследаванне ўсіх аб'ектаў, тапаграфічную здымку, ацэняць эфектыўнасць. У выніку будзе зроблена выснова аб мэтазгоднасці правядзення работ.

– Нашы прапановы падтрымаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дзякуючы мадэрнізацыі мы зможам абвадніць больш за 22 тысячы гектараў, што дазволіць палепшыць якасць сельгасзямель. На засушлівых землях Гомельскай вобласці гэтае пытанне вельмі актуальнае, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

На нарадзе па меліярацыйных сістэмах абмеркавалі таксама замену дрэнажу, рэканструкцыю асноўных водапрыёмнікаў вадасховішчаў, рамонт каналаў.

Меліяратары і праектанты выказалі меркаванне аб мадэрнізацыі сістэмы арашэння, свае «за» і «супраць» абваднення сельгасугоддзяў у раёнах Гомельшчыны. Спецыялісты ацанілі магчымасць выкарыстання пры мантажы асушальна-ўвільгатняльных сістэм айчынных камплектуючых.
– Падключыцца да работы павінны старшыні райвыканкамаў, дзе плануецца абвадніць тэрыторыі. Нельга марудзіць з праектам, у нашых інтарэсах выкарыстоўваць ёмістасць вадасховішчаў на карысць сельскай гаспадаркі, – падсуміраваў старшыня аблвыканкама.

Удзельнікі нарады абмеркавалі таксама аператыўную абстаноўку па раслінаводстве і жывёлагадоўлі.