27 Май 2025

Як у Беларусі разлічваецца бальнічны, нагадалі ў Мінпрацы

Як разлічваецца бальнічны, нагадалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

Калі размова ідзе пра мінімальны памер дапамогі па часовай непрацаздольнасці, то за аснову бярэцца разліковая велічыня - мінімальная заработная плата, якая на гэты момант складае Br726.

Улічваецца і працягласць выплаты ўзносаў у ФСАН. Для тых, што плаціць узносы ў бюджэт фонду 10 гадоў і больш, - з першага дня хваробы кампенсуецца 100 працэнтаў страчанага заработку. Для грамадзян, якія выплачваюць узносы менш як 10 гадоў, - 80 працэнтаў па ўсім выпадку непрацаздольнасці.

Разлік сярэднядзённага заработку ажыццяўляецца ФСАН аўтаматычна на аснове даных персаніфікаванага ўліку. Уключаюцца ўсе выплаты, на якія налічаюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў ФСАН па ўсіх работадаўцах (у тым ліку былых) у разліковым перыядзе.

Разліковы перыяд складае 18 месяцаў, якія папярэднічаюць кварталу, у якім надышоў выпадак часовай непрацаздольнасці. Калі ў супрацоўніка некалькі месцаў работы, то дапамога назначаецца толькі па асноўным месцы работы з улікам заработку ва ўсіх работадаўцаў.

У Мінпрацы адзначылі, што для мам, якія ідуць з аднаго дэкрэта ў другі, памер дапамогі будзе раўняцца папярэдняму дэкрэтнаму (калі новы водпуск па доглядзе дзіцяці пачынаецца адразу пасля папярэдняга).