Удзел у спартыўным свяце прынялі звыш сотні добрушан. Школьнікі і гімназісты, актывісты раённай арганізацыі БРСМ, працоўная моладзь папяровай фабрыкі, фарфоравага завода, раёна газазабеспячэння…
І гэта далёка не поўны пералік тых, хто ў гэты чацвер праехаў некалькі кіламетраў па дарогах райцэнтра.
Як падкрэсліў на старце мерапрыемства загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Валерый Белаўскі, радасна прадчуваць, як добрушане ўсе разам пераадолеюць запланаваную дыстанцыю.
Прычым пад сцягамі краіны і сваіх арганізацый. Калона на чале з машынай ДАІ пачала рух ад гарадскога стадыёна «Юнацтва».
Далей маршрут пралягаў па вуліцах Фрунзэ, Палявой, Гомельскай, праз пасёлак Расвет і завяршаўся там жа, на стадыёне.
Яркая акцыя не пакінула абыякавымі і добрушан, якія радасна віталі велааматараў, жадалі ўсім міру і дабра.