11 мая, на Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у горадзе Добрушы адбыўся адзіны забег пад сцягам краіны, у якім прынялі ўдзел больш за трыста грамадзян.
Сярод тых, хто пераадолеў сотні метраў ад Цэнтральнай плошчы горада да раённага Палаца культуры, – прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, юныя спартсмены і энтузіясты.
Пасля забегу адбыўся ўрачысты мітынг каля брацкай магілы на вуліцы Набярэжная.