03 Люты 2025

Двум жыхаркам Добрушчыны ўручылі ордэн Маці

Указ аб узнагароджванні Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ 23 снежня мінулага года.

За нараджэнне і выхаванне пяцёх і болей дзяцей узнагароды ўдастоены 77 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродненскай і Мінскай абласцей.

У іх ліку – прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай, нафтахімічнай галін і сацыяльнай сферы, банкаўскага сектара, фармацэўтыкі, гандлю і сувязі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту.

Кветкі і ўзнагароды двум шматдзетным маці з Добрушчыны ўручылі ў ганаровых абставінах пад час пасяджэння раённага выканаўчага камітэта. Віншуючы жанчын, старшыня райвыканкама Аляксандр Горбач падзякаваў ім за ўклад у развіццё беларусскага грамадства, бо вялікая сям’я – гэта яго дабрабыт, далейшае развіццё.

Святлана Балобан са Жгуні – адна з мам, якая атрымала ордэн. Разам з мужам Яўгенам яна выхоўвае шасцёра дзяцей, малодшаму з якіх ідзе пяты год, старэйшаму – 16. У сям’і Ірыны і Уладзіміра Скарабагатых – пяцёра дзяцей. Адметна, што першая з жанчын працуе на аўтазаправачнай станцыі, другая – на малочно-таварнай ферме сельгаспрадпрыемства “Калінінскі”. Абедзве яны лічаць, што вялікая сям’я – багацце, дадзенае Богам, дзеці – кветкі жыцця і радасць для бацькоў.

Разам з ордэнам жанчынам урычылі кветкі ад райвыканкама, а таксама за лік сродкаў рэспубліканскага бюджэта выплацілі аднаразовую грашовую дапамогу.