Аграсядзіба "Жгунскі гусь"
Сядзіба размешчана ў аг. Жгунь, усяго за 22 км ад г. Гомель. Для размяшчэння гасцей абсталяваны двухпавярховы дом, здольны размясціць на ноч да 15 чалавек. У сядзібе ёсць банкетная зала, утульная кухня, відэазала з хатнім кінатэатрам і гульнявой прыстаўкай, інтэрнэт. На тэрыторыі размешчана лазня, вялікая альтанка, мангал.
Кантактная інфармацыя:
адрас: аг. Жгунь, вул. Савецкая, 17
тэл. +375(29) 658-51-92, +375 (29)115-45-97
сайт: http://www.j-gus.by
інстаграм: @jgus_party
Сядзіба "Бабровая затока"
Аграсядзіба, размешчаная ў ціхім кутку г. Добруша недалёка ад р. Іпуць, уяўляе сабой выдатнае месца для адпачынку – невялікі гасцявы домік з утульнай альтанкай для вялікіх кампаній. Магчыма правядзенне юбілеяў, банкетаў. На тэрыторыі сядзібы ёсць магчымасць заняцца актыўнымі відамі спорту - ёсць пляцоўка для валейбола і бадмінтона, настольны тэніс. Для аматараў вострых адчуванняў гасцям прапануецца пракаціцца на тарзанцы.
Кантактная інфармацыя:
адрас: г. Добруш, вул. Рэвалюцыйная, 51
тэл. +375(29) 122-63-27; 8(02333) 5-10-78
інстаграм: @agro_estate
Аграсядзіба "Вашае месца"
Размешчаная ў ціхай вёсачцы Мар'іна, у 25 км ад г. Гомеля і 6 км ад г. Добруша, сядзіба "Вашае месца" размяшчае да спакойнага адпачынку. Да паслуг гасцей прапануецца пражыванне (два камфортных абсталяваных усім неабходным доміка незвычайнай формы, размяшчэнне да 4 чалавек у 1 доміку), лазня, лазневы чан. У планах у гаспадароў далейшае развіццё аграсядзібы (уладкаванне новых домікаў, дзіцячай зоны, альтанак і інш.).
Кантактная інфармацыя:
адрас: в. Мар'іна, вул. Савецкая, 108
тэл. +375(33) 615-55-99
інстаграм: @vashe_mesto_a_frame