– Пастараліся прадставіць наведвальнікам самы поўны малюнак гэтых падзей, – расказвае аб канцэпцыі выставы дырэктар установы Аляксандра Шпакава. – Тут і гістарычныя звесткі, і карты ваенных часоў, падрабязнасці знакавых падзей і ваенных аперацый.У хуткім часе запрацуе і экспазіцыя «Расце мой горад, квітнее», якую яшчэ называюць выставай кантрастаў. Па задумцы аўтараў у адной рамцы размяшчаюцца два фотаздымкі. Адзін з іх дэманструе куточак райцэнтра ў пасляваенныя ці 60-70-я гады, другі – сучасную выяву гэтага месца. Можна будзе ўбачыць частку папяровай фабрыкі, цэнтральныя вуліцы Добруша. Рэтраздымкі ўзяты з фондаў музея, часткова прадастаўлены нераўнадушнымі гараджанамі.– Акрамя таго плануем 10 кастрычніка арганізаваць лекцыю «Добруш – горад героеў», – паведамляе суразмоўніца. – Раскажам яе ўдзельнікам аб кожным з гараджан, адзначаных званнем Героя Савецкага Саюза. Узгадаем, за які подзвіг яны ўзнагароджаны, як склаўся іх лёс, у якіх гарадах у тапаніміцы выкарыстаны іх імёны. Да слова, у Дзень вызвалення Добруша музей будзе адчынены для ўсіх жадаючых.
Источник: vdobrushe.by