Добрушскі краязнаўчы музей

У сувязі з рэгіянальнай праграмай развіцця культуры Добрушскага раёна на 2000-2015 гг. Добрушскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб адкрыцці Добрушскага раённага краязнаўчага музея з 01.04.2002 года (рашэнне № 220 ад 29.03.2002 г). Для гэтых мэтаў быў выдзелены будынак, помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, пабудаваны на сродкі княгіні Ірыны Іванаўны Паскевіч, як школа для дзяцей работнікаў папяровай фабрыкі князёў Паскевічаў. У канцы 2002 года пачаты работы па рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка.

05.06.2005 года пры ўдзеле групы дэпутатаў пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй В. М. Здановічам адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі музея.

26.07.2006 г. рашэннем Добрушскага раённага выканаўчага камітэта музей атрымаў статус юрыдычнай асобы («Установа«Добрушскі раённы краязнаўчы музей»).

У кастрычніку 2008 года ў музеі адкрыта мастацкая галерэя В. І. Пракапцова.

Камплектаванне музейных фондаў пачалося з 2003 г., пераважна за кошт паступленняў з грамадскіх музеяў раёна. У цяперашні час працягваецца фарміраванне яго фондавых калекцый.


Інфармацыя аб музеі

У музеі працуюць наступныя экспазіцыі: "Найстаражытнае мінулае краю", "Гісторыя народнай адукацыі раёна", "Добрушскі край. Ад промыслаў да прамысловасці», «Дабрушчына партызанская», «Працоўны кабінет Івана Шамякіна», віртуальная галерэя «Музей памяці аб ветэранах». Агульная колькасць музейных прадметаў - 10 439. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў і інш.

Адрас музея: г. Добруш, вул.Князя Ф. І. Паскевіча, 1


Кантакты музея:

+375 (2333) 5-61-68, (дырэктар)

+375 (2333) 5-61-67 (супрацоўнікі)

Электронная пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Афіцыйныя групы ў соц.сетках:

https://www.instagram.com/dobrush_museum/

https://vk.com/club141429400


Графік працы:

08: 30-17: 30 аў. - нд. абед з 13: 00-14: 00

Выхадны: панядзелак

Добрушскі музей з'яўляецца музеем краязнаўчага профілю і адлюстроўвае гісторыю рэгіёну з самых старажытных часоў да нашага часу; вядзе навукова-даследчую працу пра гісторыю развіцця промыслаў краю, пачынаючы з перыяду сярэднявечча, аб рэгіянальных асаблівасцях вышыўкі і ткацтва, пра гісторыю развіцця пісчэбумажнай фабрыкі і інш.