24 Верасень 2024

"Беларуснафта" мае намер здабыць не менш за два мільны тон чорнага золата ў 2025 годзе

"Беларуснафта" мае намер здабыць не менш за два мільёны тон чорнага золата ў 2025 году. Такімі планамі падзяліўся генеральны дырэктар кампаніі Аляксандр Ляхаў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных гендырэктара, у 2024 годзе чакаецца здабыча не менш як 1 млн 930 тыс. т. Ужо за студзень-жнівень гэты паказчык склаў 1 млн 278 тыс. т з плюсам да аналагічнага перыяду 2023-га.

"Гэта даволі сур'ёзныя вынікі для нашага рэгіёна, яны перасягаюць запланаваны на гэты перыяд узровень. Структура здабычы складваецца з пераходнага фонду свідравін, здабыча ідзе таксама за кошт правядзення геолага-тэхнічных мерапрыемстваў, дзе ў нас таксама перавыкананне планавых заданняў. Прыемна, што па ўведзеных у жніўні свідравінах ёсць істотнае напаўненне балансу здабычы - мяркуючы па выніках геолага-тэхнічных мерапрыемстваў, па году павінны перавыканаць планавыя значэнні. Лічбы па здабычы з новых свідравін і з бакавых ствалоў стануць рэкорднымі за апошнія дзесяцігоддзі", - падкрэсліў Аляксандр Ляхаў, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што створаны не толькі зачын на 2025 год, але ёсць і добрыя перспектывы па здабычы нафты да 2030-га.

Што датычыцца 2025 года, то планы павышаныя. "Плануем здабыць не менш за два мільёны тон нафты - столькі атрымлівалі больш за 30 гадоў таму. Тое, што мы робім сёння ў галіне геалогіі, тэхналогій здабычы нафты, рабоце з цяжказдабыўнымі запасамі (іх доля ў балансе расце), сведчыць аб тым, што мы і далей будзем ісці з ростам нафтаздабычы", - рэзюмаваў генеральны дырэктар "Беларуснафты".

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

БелТА