10 Верасень 2024

Чырвоны ўзровень небяспекі з-за надвор'я аб'яўлены на 10 верасня ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях

Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены на 10 верасня ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, на большай частцы тэрыторыі якіх захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас гарымасці). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 10 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 5 да 11 градусаў цяпла, у асобных раёнах рэспублікі ад плюс 12 да 16 градусаў, днём чакаецца плюс 22-28, па захадзе краіны - ад 18 да 21 градуса цяпла.

БелТА