22 Жнівень 2024

Юрый Горлаў сустрэўся з калектывам тэлерадыёкампаніі "Гомель"

Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці азнаёміўся з работай калектыву РУП РТЦ "Тэлерадыёкампанія "Гомель". Ён наведаў студыі цыклавых перадач, а таксама радыё. Юрый Горлаў удакладніў, як фарміруецца музычны кантэнт для радыёэфіру, якія праекты найбольш запатрабаваны ў слухачоў, ці ёсць зваротная сувязь.