12 Ліпень 2024

У Веткаўскім раёне прадаўжаецца ўборка рапсу

У Веткаўскім раёне ўбрана каля 40 працэнтаў плошчаў рапсу. Актыўна ўключыліся ў работу механізатары аддзялення "Старое Сяло" КСУП "Цяплічнае". Да ўборкі на зерне падлягае 200 га рапсу, трэць з якіх ужо скошана.