05 Ліпень 2024

Міхаіл Русы правядзе асабісты прыём грамадзян у Петрыкаве 5 ліпеня

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Міхаіл Русы правядзе 5 ліпеня ў Петрыкаве асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Прыём пройдзе ў Петрыкаўскім райвыканкаме з 11.00 да 13.00 па адрасе: вул.Гагарына, 15.

Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца ў будныя дні па 4 ліпеня ўключна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (02350) 2-70-82.

БелТА