21 Май 2024

Конкурс-пленэр па выцінанцы стартаваў у Гомелі

У Гомельскай вобласці з 20 па 24 мая ўпершыню праходзіць адкрыты абласны конкурс-пленэр па выцінанцы. Творчай пляцоўкай для правядзення і рэалізацыі мерапрыемства выступіў Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. У конкурсе прымаюць удзел майстры з Брагінскага, Гомельскага, Жыткавіцкага, Петрыкаўскага, Чачэрскага раёнаў, Гомеля і Мінска.