Рэкорды бурэння абнавілі беларускія нафтавікі да Першамая, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "Беларуснафту".
Так, за красавік гэтага года ўстаноўлены рэкорды месячнай праходкі па бурэнні новых свідравін і бурэнні бакавых ствалоў свідравін.
Рэкорд месячнай праходкі па бурэнні новых свідравін сіламі 14 буравых брыгад Светлагорскага ўпраўлення буравых работ склаў 25020 м, перавысіўшы дасягнутую ў сакавіку планку 23159 м. Таксама высокі рэзультат атрыманы па бурэнні бакавых ствалоў сіламі шасці брыгад бакавых ствалоў УПНПіРС - 5229 м, перавысіўшы папярэдні паказчык 4880 м, зафіксаваны ў лютым 2023 года.
Як падкрэслілі на прадпрыемстве, абнавіць рэкорды ўдалося дзякуючы каманднай рабоце НГЗУ "Рэчыцанафта", цэнтральнага апарату, СУБР, УПНПіРС, тампанажнага ўпраўлення.
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.