11 Красавік 2024

У Гомельскай вобласці сеюць лён

У ААТ "Гомельлён" актыўнымі тэмпамі вядзецца сяўба лёну. Пад гэту культуру ў гаспадарцы адведзена 1100 га пасяўных плошчаў, 30% з якіх ужо засеяны. У цяперашнюю пасяўную сяўба вядзецца шасцю гатункамі лёну, розных па ступені спеласці. Усе гатункі толькі беларускай селекцыі.