Працягласць новай нафтавай артэрыі перасягне 50,5 км.
На аб'екце кругласутачна працуюць сем зварачных звёнаў. Яны аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем і інструментам. Зварана ўжо больш за 5 км труб.
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, свідранне, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.