Як расказаў Уладзімір Баркун, першы палёт будзе выкананы на Embraer 195, разлічаным на 107 месцаў. Першапачаткова быў заяўлены Embraer 175 меншай умяшчальнасці.
Алена Хлябіна і Канстанцін Брадзягін вяртаюцца ў Санкт-Пецярбург з Гомеля. Былі ў камандзіроўцы ад фармацэўтычнай кампаніі. У Беларусі не ўпершыню. Калегі ўдакладнілі, што па часе значная эканомія. "Вельмі зручна, рады, што так супала", - адзначыў Канстанцін. Дарэчы, ён стаў першым пасажырам, зарэгістраваным на рэйс, і атрымаў падарунак ад акцёра ў вобразе Пятра І.
Намеснік генеральнага дырэктара па аэрапортах дзяржаўнага прадпрыемства "Белаэранавігацыя" - начальнік Гомельскага філіяла Уладзімір Чаравухін падкрэсліў, што для першага палёту запаўняльнасць добрая. Ён таксама адзначыў, што гэта першы ў навейшай гісторыі рэйс, які звязвае Санкт-Пецярбург і Гомель. Больш за 30 гадоў такіх маршрутаў з аэрапорта не было.
У "Белавія" нагадалі, што праект па аднаўленні пасажырскіх авіяперавозак з аэрапортаў у абласных цэнтрах стартаваў у канцы 2023 года. Прадаўжаецца чартарная праграма з Гомеля ў Шарм-эль-Шэйх. Прапрацоўваюцца таксама палёты ў Сочы (РФ) і Батумі (Грузія).