Адкрываючы новы рэгулярны рэйс, айчынны авіяперавозчык мае намер замацаваць поспех на расійскім кірунку. З канца 2023 года аднавіліся авіяперавозкі пасажыраў з Гомеля ў Маскву і зваротна. Зараз гэта адбываецца 5 раз на тыдзень. Цікавасць ёсць, загружанасць рэйсаў высокая.
Сёння ва ўмовах абмежаванняў паветраныя судны Белавія ажыццяўляюць палёты ў 10 краін свету. Пасажырапаток на расійскім кірунку імкліва расце. З адкрыццём новых маршрутаў актыўней развіваецца медыцынскі турызм. У 2023 годзе ў здраўніцах Гомельскай вобласці прайшлі аздараўленне 25 тыс. грамадзян Расіі.