26 Люты 2024

Рассакрэчаныя архіўныя матэрыялы пралілі святло на гісторыю і герояў гомельскага падполля

Нядаўна рассакрэчаныя архіўныя матэрыялы праліваюць святло на гісторыю і герояў гомельскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падпольшчык Цімафей Барадзін сваё апошняе пісьмо родным напісаў на скрываўленай насавой хустачцы, якую цудам удалося перадаць на волю. Фашысты зраўнавалі з зямлёй яго магілу, але гады не ўладныя над подзвігам і памяццю. Калі ў 1975 годзе ў Камсамольскім парку над Сожам узводзілі манумент гомельскаму апалчэнню, на адной пліце ўвекавечылі мужнасць 12 загінулых пры абароне горада байцоў, на другой было высечана імя Героя Савецкага Саюза падпольшчыка Цімафея Барадзіна.

Чаму менавіта Цімафей Барадзін удастоіўся вышэйшай узнагароды? Што такога зрабіў гэты сціплы гомельскі хлопец, што ўжо праз месяц пасля ўступлення на пасаду першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў хадайнічаў аб прысваенні яму звання Героя Савецкага Саюза?

Аб гэтым - новы дакументальны нарыс з цыкла "Гісторыя аднаго подзвігу", які з'яўляецца сумесным праектам БЕЛТА і часопіса "Беларуская думка". У аснове чарговай публікацыі - яшчэ нядаўна сакрэтныя архіўныя матэрыялы і сведчанні гомельскага гісторыка Расціслава Цімафеенкі, бацька якога змагаўся плячо ў плячо з Цімафеем Барадзіным.

БелТА