21 Люты 2024

Цюльпаны вырошчваюць у Гомельскім лясгасе

У Гомельскім лясгасе ў бягучым годзе ў цяпліцах лесагадавальніка высаджана 30 тыс. цыбулін 15 сартоў цюльпанаў. Першыя цюльпаны паступілі ўжо ў продаж, таксама рыхтуюцца букеты да 8 Сакавіка.