Новага рэкорднага этапа дасягнула каманда Светлагорскага ўпраўлення буравых работ. На вытворчым шляху СУБРа зафіксаваны семімільённы метр праходкі. Максімум зарэгістраваны пры рабоце буравой брыгады майстра Сяргея Радчанкі на свідравіне нумар 5 Гарцаўскага радовішча.
Гэта сумарны вынік бурэння брыгады на тэрыторыі Заходняй Сібіры і Беларусі. "Так, у Заходняй Сібіры падраздзяленне працавала з 1986 па 1991 год, дзе пройдзена 1 596 184 м горных парод. У Беларусі калектыў працуе з 1966 года і прадаўжае работу цяпер. Рэзультат гэтага перыяду - 5 403 816 м праходкі", - растлумачылі ў кампаніі.
Вытворчае аб’яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.