Гомельскі мясакамбінат па экспартнай лініі наладжвае доўгатэрміновыя адносіны з Узбекістанам, Казахстанам, Кітаем, Арменіяй, Грузіяй. У прыярытэце па-ранейшаму - расійскі спажывец. Згодна з ДАСТам выпускаецца шырокая лінейка каўбас, паўфабрыкатаў, дыетычныя вырабы. Усяго 120 найменняў. Летась атрымалі сертыфікат на выпуск лінейкі прадукцыі якасці "халяль". Вытворца развівае сыравінную базу і падладжваецца пад рынак, прапаноўваючы тое, што карыстаецца павышаным попытам.
Беларуская мяса-малочная прадукцыя карыстаецца вялікім попытам ва ўсіх кутках свету. Яе высока ацэньваюць і прыхільнікі правільнага харчавання.