27 Снежань 2023

Выбаркамы Гомельскай вобласці зарэгістравалі больш за 2,4 тыс. ініцыятыўных груп па зборы подпісаў

У Гомельскай вобласці тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі звыш 2,4 тыс. ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты розных узроўняў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.