12 Снежань 2023

Абласная камісія па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ўтворана ў Гомелі

Гомельская абласная і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года ўтвораны 11 снежня ў Гомелі на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.