07 Снежань 2023

У Гомелі стартавалі рэгіянальныя адборы да конкурсаў фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»

Рэгіянальны адборачны тур XXXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" і XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" стартаваў у Гомелі. Удзел у рэгіянальных адборачных этапах, які праходзіў у Гарадскім цэнтры культуры, прынялі больш за 30 удзельнікаў.