20 Лістапад 2023

Абноўлены адміністрацыйны будынак адкрылі на аграпрадпрыемстве «Хутар-Агра» да прафесійнага свята

Абноўлены адміністрацыйны будынак адкрылі да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці на рэспубліканскім сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Хутар-Агра" Светлагорскага раёна пры падтрымцы МУС. У абноўленым будынку абсталяваны і аснашчаны тэхнікай кабінеты для розных службаў, прасторная канферэнц-зала, архіў, пакой для прыёму ежы, гардэроб з душавымі. Рэспубліканскае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Хутар-Агра" з'яўляецца падведамным Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Удзел у мерапрыемстве прыняў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.