11 Лістапад 2023

Іван Крупко пра рамонт сельгастэхнікі і пастаноўку яе на захоўванне: на вынік павінны дакладна працаваць усе звёны ланцуга

Пры рамонце сельгастэхнікі, падрыхтоўцы яе да сельгасработ на вынік павінны дакладна працаваць усе звёны ланцуга. На гэтым зрабіў акцэнт старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко падчас рэспубліканскага семінара па падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2024 года, арганізацыі рамонту і пастаноўцы тэхнікі на захоўванне, а таксама па забеспячэнні патрабаванняў аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі. Нарада праходзіла у Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.