08 Лістапад 2023

У Гомелі выстава «Скрадзенае дзяцінства» раскажа пра лёсы хлопчыкаў і дзяўчынак у гады вайны

Фотадакументальная выстава "Скрадзенае дзяцінства" пачне працаваць у Гомелі 10 лістапада ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў, яе афіцыйнае адкрыццё пройдзе 16 лістапада ў Белай гасцінай палаца, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.