02 Лістапад 2023

У Мазырскім раёне завяршаецца ўборка кукурузы на зерне

У КСУП "Зара" Мазырскага раёна завяршаецца ўборка кукурузы на зерне: з 2100 га засталося ўбраць на плошчы 250 га, паралельна вядзецца плюшчэнне зярнят для закладкі на корм жывёле. 31 кастрычніка гаспадарку наведалі віцэ-прэм'ер Леанід Заяц і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.