23 Кастрычнік 2023

Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Азарычы» выходзіць на фінішную прамую

Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Азарычы" выходзіць на фінішную прамую. Мемарыяльны комплекс у памяць вязняў лагера смерці, які быў разгорнуты ў час Вялікай Айчыннай вайны пад Азарычамі, пабудаваны ў 1965 годзе. А ў сакавіку гэтага года пачалася яго маштабная рэканструкцыя з пашырэннем тэрыторыі, дабаўленнем новых тэматычных зон, элементаў, алей, памятных знакаў і інфармацыйнага цэнтра. Работы вяліся практычна ўсе сезоны. І цяпер на пляцоўцы штодзень працуюць больш за 50 чалавек. Свой уклад робяць і прадстаўнікі сельсавета, і школьнікі, і работнікі мясцовага дома культуры, лясніцтва і іншыя.