Сваю творчасць прадставяць удзельніцы клуба "Акварэль" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна абласнога цэнтра.
У экспазіцыі - каля 40 работ. У асноўным гэта пейзажы і нацюрморты. "Яны вызначаюцца разнастайнасцю колераў і ідэй і адлюстроўваюць асаблівасці характару, светапогляду аўтараў", - расказалі арганізатары.
Таленавітыя і працавітыя ўдзельніцы клуба знаходзяцца на заслужаным адпачынку і рэалізуюць сябе ў творчасці. Яны ўдзельнічаюць у выставах, акцыях, арганізуюць майстар-класы з вядомымі гомельскімі мастакамі, займаюцца валанцёрствам. "З дабрачынным праектам "Робім дабро разам" яны супрацоўнічаюць з Дуянаўскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам для састарэлых і інвалідаў. Усіх удзельнікаў клуба аб'ядноўвае любоў да мастацтва і ўменне бачыць цудоўнае ў простых рэчах, жаданне дзяліцца сваім бачаннем з гледачом", - падкрэслілі ў дзяржаўнай установе.
На адкрыцці "Дыялога з акварэллю" госці змогуць паразмаўляць з аўтарамі работ, атрымаць парады для мастакоў-пачаткоўцаў.
Выстава прадоўжыцца да 22 лістапада. Уваход свабодны.