27 Верасень 2023

Педагагічныя дынастыі ўшаноўвалі ў Гомелі

26 верасня ў Гомелі напярэдадні Дня настаўніка ўшаноўвалі прадстаўнікоў педагагічных дынастый. У абласным грамадска-культурным цэнтры сабраліся прадстаўнікі педагагічных дынастый, заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь, ветэраны педагагічнай працы, а таксама моладзь, якая толькі атрымлівае прафесію настаўніка, з усіх раёнаў паўднёва-ўсходняга рэгіёна. На сустрэчы прадстаўлена кніга аб педагагічных дынастыях краіны. Яе экзэмпляры ўручаны васьмі прадстаўнікам дынастый Гомельскай вобласці, чыім імёнам і дзейнасці адведзена нямала старонак.