11 Ліпень 2025

У Гомельскай вобласці па ініцыятыве галіновага прафсаюза працуе гарачая лінія па ахове і ўмовах працы ўдзельнікаў жніва

 Спецыялісты абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адкажуць на пытанні, звязаныя з правядзеннем уборачнай кампаніі ў рэгіёне. Пры неабходнасці выедуць на месца.

Паведаміць пра факты парушэнняў тэхнікі бяспекі, аховы працы, захавання рэжымаў працы і адпачынку, налічэння заработнай платы ў перыяд уборачнай кампаніі можна ў працоўныя і выхадныя дні з 8.00 да 22.00 па тэлефоне +375 29 271-52-37. Ніводны званок не застанецца без увагі.

Гарачая лінія будзе дзейнічаць да 31 жніўня.

Яндекс.Метрика