"Каля Шанхая 16 чэрвеня будзе праходзіць тэкстыльная выстаўка. Нам бясплатна прадаставілі стэнд на 12 кв.м. Нашы прадпрыемствы плануюць выехаць на гэту тэкстыльную выстаўку і непасрэдна на месцы ўжо дагаворвацца аб нейкіх пастаўках, цэнах", - расказала Таццяна Лугіна.
Паводле яе слоў, такія дамоўленасці былі заключаны ў час афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Кітайскую Народную Рэспубліку з 27 па 30 мая. У яе склад таксама ўваходзіла і старшыня канцэрна "Беллегпрам".
"Таксама ў час візіту ў Пекін мы дамовіліся з прадстаўнікамі кампаній Кітая, што яны наведаюць у бягучым годзе нашу краіну і нашы прадпрыемствы. Мы прапанавалі ім гэта зрабіць у першых чыслах кастрычніка, калі ў нас будзе праходзіць свая профільная выстаўка", - удакладніла Таццяна Лугіна.