У ходзе сустрэч адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, было абмеркавана процістаянне новым выклікам і пагрозам, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і В'етнама ў палітычнай і эканамічнай сферах. Была таксама выказана зацікаўленасць у развіцці далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па шырокім спектры міждзяржаўных адносін.
Асобная ўвага была ўдзелена кантактам дзвюх краін у галіне бяспекі. Было адзначана, што на працягу апошняга часу сумесная работа ў гэтым напрамку набыла канструктыўны характар. Павысіўся ўзровень і змест узаемных візітаў, аб чым сведчыць колькасць падпісаных і рэалізуемых дакументаў.
Бакі прыйшлі да адзінага разумення неабходнасці падтрымкі мірнага парадку дня на міжнароднай арэне, а таксама процідзеяння гібрыднаму ўплыву на краіны. Была выказана ўзаемная зацікаўленасць абменьвацца вопытам у сферы распрацоўкі стратэгічных дакументаў, а таксама па асобных пытаннях дзейнасці праваахоўных органаў і спецслужбаў.
Па выніках сустрэчы Аляксандра Вальфовіча з То Ламам быў падпісаны міжведамасны план супрацоўніцтва на наступныя тры гады.