У Беларусі на 16 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9465,3 тыс.т збожжа з улікам рапсу.
Кукуруза на зерне ўбрана на 245,0 тыс. га плошчаў, намалочана 2032,0 тыс. т з ураджайнасцю 97,4 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22862,1 тыс. т.
Агародніна ўбрана на 5,74 тыс. га плошчаў, усяго яе сабрана 182,2 тыс. т з ураджайнасцю 317,4 ц/га.
Травяных кармоў нарыхтавана 9273,5 тыс. т, 95,9 працэнта да плана.