"Культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі, як і сувязі паміж народамі нашых краін маюць каласальнае значэнне. Сённяшняе пагадненне пасадзейнічае далейшаму паглыбленню ўзаемнага супрацоўніцтва і азнаямленню з культурнымі традыцыямі Беларусі і Індыі", - адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі.
У адпаведнасці з падпісанай праграмай плануецца правядзенне Дзён культуры Індыі ў Беларусі і Беларусі ў Індыі, абмен музычна-мастацкімі калектывамі, узаемны ўдзел у розных конкурсах і фестывалях.
Праграма прадугледжвае супрацоўніцтва паміж тэатрамі, музеямі, галерэямі і бібліятэкамі дзвюх краін, арганізацыю ўзаемных выставак і абмен экспертаў.
Паводле слоў намесніка міністра культуры Індыі, рэалізацыя сумесных праектаў дасць магчымасць пашырыць увесь спектр беларуска-індыйскага супрацоўніцтва ў культурнай і забаўляльнай сферы, а таксама пасадзейнічае павышэнню прывабнасці краін для турыстычных і іншых паездак.