Па стане на раніцу 12 ліпеня, наведванне лясных масіваў поўнасцю абмежавана на тэрыторыі ўсёй Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Віцебскай вобласці абмежаванні закранулі 18 раёнаў, Мінскай - 21, Гомельскай - 14, Магілёўскай - 4.
З дапамогай інтэрактыўнай карты можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, даныя могуць мяняцца на працягу дня.