За шматгадовае супрацоўніцтва і актыўную работу па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі медалём “У імя міру, сяброўства і дабра” узнагароджаны старшыня раённага савета ветэранаў Аляксандр Старацітараў.
Удзячнасцю Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру і грашовым сертыфікатам на сумму 1500 рублёў адзначаны калектыў цэнтральнай раённай бальніцы. Удзячнасць і грашовы сертыфікат на 500 рублёў для набыцця героіка-патрыятычнага стэнда “У страю заўсёды, у памяці навечна” Уладзімір Восараў уручыў дырэктару СШ №2 Добруша Марыне Макаравай.
Сярод тых, хто атрымаў удзячнасць, – і калектывы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, папяровай фабрыкі “Герой працы”, фарфоравага завода, кіраўнікі устаноў раёна, педагогі.