29 Люты 2024

У вялікай зале райвыканкама прайшла першая арганізацыйная сесія Добрушскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання

На сесіі таксама прысутнічалі старшыня Добрушскага райвыканкама Аляксандр Горбач, намеснік старшыні Гомельскага Савета дэпутатаў Алег Іванцоў.

Зноў выбраныя дэпутаты аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Уладзіміра Маліноўскага на пасаду старшыні райсавета дэпутатаў.

Намеснікам старшыні райсавета абраны Станіслаў Гаршуноў.

На сесіі таксама ўтвораны пастаянныя камісіі райсавета і зацверджаны іх склад, утвораны Прэзідыум Добрушскага раённага Савета дэпутатаў.