16 Студзень 2024

У дзіцячым садку №6 Добруша стартаваў адукацыйны праект «Славім Радзіму працай!»

Ён - для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Азнаямленне са светам прафесій-важны этап у працэсе развіцця і сацыялізацыі дзяцей, лічаць педагогі.

Новы праект дазволіць паглыбіць і сістэматызаваць уяўленні выхаванцаў аб разнастайнасці прафесій, аб тым, наколькі важная праца ў жыцці кожнага чалавека.

А таксама пакажа, як наша краіна клапоціцца пра тых, хто ўносіць свой уклад у яе развіццё.