04 Снежань 2023

Спаборніцтвы па мотамнагабор'і аб'ядналі  аматараў матацыклаў з Добруша і Веткі

Перш, чым сесці на байк, хлопцы здалі экзамен на веданне Правілаў дарожнага руху, затым паказалі майстэрства ў веданні інструментаў.

- Конкурс, які мы Вам прапанавалі, карысны для развіцця вашых навыкаў, - адзначыў арганізатар спаборніцтва Павел Канін.

У Добруш ён прыехаў са сваімі калегамі-байкерамі знакамітага клуба «Начныя ваўкі» і юнымі аматарамі матацыклетнага спорту.

Хлопцы годна прайшлі папярэднія выпрабаванні і атрымалі допуск да практычнай яздзе.

На думку арганізатараў, нягледзячы на закрыццё мотасезона хлопцам карысна папрактыкавацца на заснежаным участку. Так яны будуць лепш адчуваць матацыкл.