14 Лістапад 2023

Новы малочна-таварны комплекс у «Завідаўскім» Добрушскага раёна адкрыецца ў лістападзе

Аб'ект будуецца па ўказе кіраўніка дзяржавы і разлічаны на 800 галоў – комплекс будзе камплектавацца няцелямі і высокаўдойным статкам.

Тэрмін узвядзення малочна-таварнага комплексу склаў усяго восем месяцаў, генеральным падрадчыкам выступіў Гомельскі домабудаўнічы камбінат.

- Жывёлы на новым комплексе будуць знаходзіцца на беспрывязным утрыманні – такім чынам знізім выдаткі, таму што адна даярка зможа апрацаваць большую колькасць кароў, – распавяла дырэктар ААТ «Завідаўскае» Таццяна Белян»

У камплектацыі МТК дапамаглі спонсары-РУП "ВА «Беларуснафта» «вылучыла» Завідаўскаму «амаль 400 тысяч рублёў на куплю 54 цяля, іх набылі ў саўгасе-камбінаце «Зара» Мазырскага раёна.

Астатняе пагалоўе будзе закупляцца за ўласныя сродкі.